logo
Библиографоведение

3.Выступленні на семінарах № 4. Тэма 7. Бягучая нацыянальная бібліяграфія замежных краін на сучасным этапе, 8 гадзін

Заданне для СРС: пазнаёміцца са станам БНБ Польшчы, Расіі, авалодаць уменнямі пошуку матэрыялаў БНБ у Інтэрнет і выканання тэматычных і удакладняльных даведак.

Увага: пры азнаямленні з БНБ Польшчы студэнты карыстаюцца толькі матэрыяламі, якія даступныя праз [.pdf]. Іншыя сэрвісы могуць быць даступныя на платнай аснове.

Заданне 1. Характарыстыка крыніц БНБ. Пры азнаямленні з крыніцамі БНБ у электронным асяроддзі кіравацца наступнымі прыкладнымі пытаннямі:

Прывесці назву цэнтра, які стварае БНБ.

1. Назавіце органы БНБ краіны.

2. Якія дакументы з'яўляюцца аб’ектамі бібліяграфічнага ўліку?

3. У якіх формах прадстаўляюцца матэрыялы БНБ карыстальнікам?

4. Якая перыядычнасць выданняў БНБ, актуалізацыя (абнаўленне) электронных баз даных?

5. Які прынцып (ы) уліку дакументаў у БНБ?

6. Якія метадычныя асаблівасці органаў БНБ:

- бібліяграфічнага запісу, класіфікацыйных схем, прадметных рубрык (ці выкарыстоўваюцца “International Standard Bibliographic Description for Monographic Publications ISBD (M) і іншыя міжнародныя і нацыянальныя стандарты і рэкамендацыі?)

- адзначце выкарыстоўваемы MARC-фармат (нацыянальны, MARC 21 ці інш.)

7. Пошукавы патэнцыял БНБ (ахарактарызаваць пошукавыя сэрвісы), сувязь з лакальнымі каталогамі ці з поўнымі тэкстамі.

8. Умовы доступа да матэрыялаў БНБ.

9. Якія рэтраспектыўныя базы даных створаны на аснове бягучага нацыянальнага бібліяграфічнага ўліку?

1. Польшча. На галоўнай старонцы сайта Нацыянальнай бібліятэкі выбраць раздзел “Кatalogi i bibliografie”, у ім “Bibliografia narodowa” (Нацыянальная бібліяграфія). У акне “Bibliografiі narodowеj” у пераліку дапаможнікаў бягучай нацыянальнай бібліяграфіі выбраць галоўны орган БНБ Przewodnik Bibliograficzny” [.pdf]. Адказаць на вышэй пералічаныя пытанні.

У неабходных выпадках выкарыстайце моўныя слоўнікі, у т.л. электронныя перакладчыкі.

2. Расія. Зайсці на сайт Расійскай кніжнай палаты (http://www.bookchamber.ru)

На галоўнай старонцы выбраць раздзел «Базы данных ONLINE», затым «Электронные летописи» і опцыю “перейти к поиску”. У “Электронном Банке Данных” выбраць рускую (ці англійскую) версію і паслядоўна выканаць адказы па заданні № 1, на падставе 9 Летапісаў (кніг, артыкулаў з часопісаў, артыкулаў з газет, аўтарэфератаў дысертацый, рэцэнзій, выяўленчых выданняў і інш.).

Заданне 2. Выканаць тэматычны і ўдакладняльны бібліяграфічны пошук па матэрыялах БНБ кожнай краіны.

Неабходна ўлічваць, што электронныя рэсурсы БНБ забяспечваюць складаны пошук і маюць многа пунктаў уваходу, звязаны з лакальнымі каталогамі ці з поўнымі тэкстамі.

Польшча. У нацыянальным бібліяграфічным паказальніку Przewodnik Bibliograficzny” [.pdf] студэнт выбірае год і нумар (адзін ці некалькі) па жаданні. Праглядзеўшы паказальнік цалкам самастойна фармулюе тэматычны і ўдакладняльны запыты і выконвае пошук. Для афармлення адказу выкарыстоўваецца схема з практычных работ № 2-4.

Тэматычны запыт – можа быць выбраны любы раздзел (індэкс) класіфікацыйнай схемы, любая прадметная рубрыка ці інш. Пры апісанні пошукавых прымет абавязкова ўказаць тэму, пры апісанні працэса пошуку асаблівую ўвагу звярнуць на магчымасці выканання даведкі рознымі шляхамі, магчымасці гіпертэкстага пошуку.

Удакладняльны запыт – фармулююецца студэнтам на аснове дапаможнага паказальніка “Indeksa”, які ахоплівае імёны і выданні, апублікаваныя пад назвамі.

Расія. Па адным-двух выданнях БНБ (напрыклад, летапісах “Статьи из журналов” і “Книги” выканайце тэматычны і ўдакладняльны запыты (усяго 2). Для пошуку неабходна выбраць назву электроннага летапісу і перайсці да опцыі “поиск по каталогу...”.

У якасці тэматычнага запыту можа быць пошук па тэме курсавой работы студэнта, або самастойна сфамуляваны запыт. Заданне выконваецца і афармляецца аналагічна па ўзоры практычных работ “2-4.

Форма кантролю СРС: 1. Праверка пісьмовых работ.