logo
Библиографоведение

Тэма 8. Узнікненне міжнароднага бібліяграфічнага супрацоўніцтва

Фактары ўзнікнення і асноўныя этапы развіцця міжнароднага бібліяграфічнага супрацоўніцтва. Пачатак правядзення міжнародных бібліяграфічных канферэнцый, кангрэсаў.

Стварэнне Міжнароднага бібліяграфічнага інстытута (1895), яго дзейнасць. Роля П.Атле і А.Лафантэна ў распрацоўцы праектаў міжнароднага і нацыянальнага рэтраспектыўнага бібліяграфічнага ўліку друкаванай прадукцыі.

Стварэнне і распаўсюджанне класіфікацыйных схем: “Дзесятковай класіфікацыі” М.Дзьюі, “Універсальнай дзесятковай класіфікацыі”.

Уплыў Лігі нацый на інтэграцыйныя працэсы ў еўрапейскай бібліяграфіі. Бібліяграфічныя кірункі дзейнасці Міжнароднай федэрацыі бібліятэчных асацыяцый і ўстаноў, Міжнароднай федэрацыі па дакументацыі.

Рэалізацыя ідэй міжнароднага і нацыянальнага рэтраспектыўнага бібліяграфічнага ўліку выданняў праз падрыхтоўку друкаваных зводных каталогаў (“Нацыянальны зводны каталог” (ЗША), “Агульны каталог друкаваных кніг Брытанскай бібліятэкі” і інш.).