logo
Библиографоведение

Метадычныя ўказанні для семінараў Тэматыка семінараў

Семінарскія заняткі з'яўляюцца вынікам самастойнай работы па вывучэнні асноўнай і дадатковай літаратуры па прапанаваных ніжэй тэмах. Семінарскія заняткі садзейнічаюць больш глыбокаму асэнсаванню і засваенню самых складаных і значных тэм курса.

На семінары студэнты павінны паказаць дастаткова глыбокае веданне матэрыялу тэмы, асноўнай і дадатковай літаратуры, уменні аналізаваць гэты матэрыял, характарызаваць гісторыка-бібліграфічныя з’явы і факты, аналізаваць уклад буйнейшых бібліёграфаў і бібліяграфічных арганізацый, бібліятэчна-інфармацыйных і іншых цэнтраў, самастойна разважаць і рабіць вывады па вызначанай тэме.

У падрыхтоўку да семінарскага занятку ўваходзіць вывучэнне рэкамендуемай літаратуры, канспектаванне, складанне разгорнутых адказаў па кожным пытанні. Неабходна прачытаць асноўную і дадатковую літаратуру, зрабіць выпіскі і падрыхтаваць кароткі або разгорнуты (па жаданні студэнта) пісьмовы адказ на кожнае пытанне семінара. Важна падабраць цытаты з рэкамендаваных крыніц, якія ярка паказваюць сутнасць разглядаемых з’яў.

Па жаданні студэнты могуць падрыхтаваць і заданні, прапанаваныя ў межах НДР, для гэтага выкладчык дае дадатковую кансультацыю.

Існуюць наступныя патрабаванні да выступлення студэнта: добрае валоданне вывучаным матэрыялам; уменне звязаць яго з адпаведным напрамкам дзейнасці бібліятэк; лагічнасць і паслядоўнасць у адказе; выдзяленне найбольш важных палажэнняў і ўменне зрабіць вывады па кожным пытанні семінара. Дадатковыя балы набіраюць студэнты, якія дапаўняюць выступленні, выказваюць крытычныя і ацэначныя меркаванні, вядуць дыскусію, рыхтуюць невялікія прэзентацыі па тэматыцы семінараў.

СЕМІНАР № 1