logo
Библиографоведение

Выступленні на семінарах № 2-4.

Тэма 4. РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ БІБЛІЯГРАФІІ з 1918 г. да сярэдзіны ХХ ст., 8 гадзін

Заданне для СРС: падрыхтавацца да тэсціравання па тэме. Выкарыстаць літаратуру са спіса літаратуры па курсу.

1.Бібліяграфія ў БССР пачала развівацца на:

    1. аснове прыватнай ініцыятывы

    2. аснове дзяржаўнага забеспячэння і кіравання

2. Для пачатку арганізацыі бібліяграфіі ў БССР важнейшае значэнне мела:

2.1. Пастанова СНК БССР “Аб зацвярджэнні Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі і абавязковай рэгістрацыі ўсіх твораў друку, што выходзяць у межах БССР” ад 15.ІХ.1922 г.

2.2.Выкарыстанне УДК

2.3.Падрыхтоўка нацыянальных рэтраспектыўных паказальнікаў дакументаў, выдадзеных на тэрыторыі Беларусі.

3. Цэнтрам бягучай дзяржаўнай бібліяграфіі БССР стала:

3.1. Кніжная палата

3.2. Урадавая бібліятэка

3.3. Бібліяграфічная камісія Інбелкульта

3.4. Бібліятэка БДУ

4. Першы нумар “Летапісу друку БССР” быў апублікаваны ў:

4.1. 1924 г.

4.2. 1926 г.

4.3. 1928 г.

5. У паказальніках бягучай дзяржаўнай бібліяграфіі ў міжваенны перыяд ўлічваліся:

5.1. Кнігі

5.2. Перыядычныя выданні

5.3. Ноты

5.4. Рэцэнзіі

5.5. Газетныя і часопісныя артыкулы

6. Ці прымянялася ў 1930-я гг. у паказальніках бягучай дзяржаўнай бібліяграфіі БССР групоўка матэрыялу па УДК?

6.1. Так

6.2. Не

7. Ці ўдзельнічала ДБ БССР у падрыхтоўцы дапаможнікаў нацыянальнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі?

7.1. Так

7.2. Не

8. Нацыянальныя рэтраспектыўныя паказальнікі пад аульнай назвай “Летапіс беларускага друку” былі падрыхтаваны:

8.1. Ю.Бібіла

8.2. С.Дубінскім

8.3. І.Сіманоўскім

8.4. М.Каспяровічам

9. У 1920-я гг. стварэннем матэрыялаў рэкамендацыйнай бібліяграфіі займаліся:

9.1. Агітпрааддзел ЦК КПБ(б)

9.2. Наркамасветы БССР

9.3. Культаддзел ЦСПСБ

9.4. Дзяржвыд БССР

9.5. Абласныя бібліятэкі

9.6. Бібліяграфічная камісія Інбелкульта

10. “Крытыка-бібліяграфічны юлнтэнь” быў органам:

10.1. бягучай дзяржаўнай бібліяграфіі

10.2 бягучай навукова-дапаможнай бібліяграфіі

10.3. бягучай рэкамендацыйнай бібліяграфіі

11. ДБ БССР стала цэнтрам рэкамендацыйнай бібліяграфіі:

11.1. 1924 г.

11.2. 1932 г.

11.3. 1935 г.

12. Хто з пералічаных бібліёграфаў склаў буйныя навукова-дапаможныя паказальнікі?

12.1. І.Сіманоўскі

12.2. С.Дубінскі

12.3. А.Шлюбскі

13. М.Каспяровіч працаваў у галіне:

13.1. краязнаўчай бібліяграфіі

13.2. нацыянальнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі

13.3. бягучай дзяржаўнай бібліяграфіі

14. Бібліяграфічная камісія Інбелкульта была створана:

14.1. удасканалення бягучай дзяржаўнай бібліяграфіі ў БССР

14.2. для падрыхтоўкі дапаможнікаў рэкамендацыйнай бібліяграфіі

14.3. для ўліку ўсёй беларускай бібліяграфічнай прадукцыі

14.4. для бібліяграфічнага забеспячэння навуковай дзейнасці

15. Навукова-дапаможны паказальнік па археалогіі падрыхтаваў:

15.1. М.Каспяровіч

15.2. С.Дубінскі

15.3. А.Шлюбскі

16. У якіх беларускіх часопісах друкаваліся шматлікія бібліяграфічныя матэрыялы?

16.1. “Наш край”

16.2. “Беларуская медычная думка”

16.3. “Медыцынскі часопіс БССР”

16.4. “Асвета”

17. Пытанні бібліяграфазнаўства распрацоўвалі:

17.1. І.Сіманоўскі

17.2. Ф.Гаусман

17.3. М.Каспяровіч

17.4. А.Шлюбскі

18. Хто з бібліёграфаў абгрунтаваў удзел ДБ БССР у рэкамендацыйна-бібліяграфічнай дзейнасці?

18.1. І.Сіманоўскі

18.2. Ю.Бібіла

18.3. У.Пракулевіч

19. Хто з бібліёграфаў быў рэпрэсіраваны?

19.1. Ю.Бібіла

19.2. А.Шлюбскі

19.3 С.Дубінскі

19.4. У.Пракулевіч

19.5. В.Ластоўскі

20. У дапаможніках спецыяльнай бібліяграфіі ў 1930-я гг.:

20.1. існаваў плюралізм у адлюстраванні літаратуры

20.2. не было абмежаванняў у тэматыцы

20.3. тэматыка дапаможнікаў і адлюстраванне літаратуры былі падпарадкаваны задачам афіцыйнай прапаганды.

ЛІТАРАТУРА

  1. Гісторыя беларускай бібліяграфіі: тэксты лекцый для студ. ІІ курса ФІДК і ФЗН: [Электронны рэсурс] / склад. Т.В.Кузьмініч, В.І.Саітава. – Электронная бібліятэка БДУКіМ.

  2. Лявончыкаў, В.Е. Беларуская бібліяграфія. Агульны курс: падручнік / В.Е Лявончыкаў. – Мн.: Вышэйш. шк., 1991. – С.101 – 137.

  3. Лявончыкаў, В.Е. Дзейнасць Бібліяграфічнай камісіі Інстытута беларускай культуры / В. Лявончыкаў, Н. Карасцінская // Бібліятэчны свет. – 1997. – N 1 – C. 8–9.

  4. Сазонава, Т.А. Бібліяграфічная дзейнасць В.У.Ластоўскага / Т.А. Сазонава // Вопросы библиотековедения и библиографоведения: межвед. сб. Вып. 13. – Мн.: Універсітэцкае, 1992. – С.93–101.

  5. Саітава, В.І. І.Б.Сіманоўскі і тэарэтыка-арганізацыйныя праблемы развіцця бібліяграфіі / В.І.Саітава, С.В. Зыгмантовіч // Бібліятэка і грамадства: матэрыялы навук.-практ. канф. / НБ Беларусі. – Мн., 1993. – С.68–75.

Форма кантролю СРС: 1. Праверка пісьмовых работ.