logo
Библиографоведение

Субяседаванне па тэме. Тэма 6. Міжнароднае бібліяграфічнае супрацоўніцтва сучасным этапе, 10 гадзін

Заданне для СРС: прааналізаваць стан и тэндэнцыі развіцця сучасных міжнародных інфармацыйных і бібліяграфічных праграм. Кожны студэнт рыхтуе рэферат ці электронную прэзентацыю па выбранай праграме, для чаго выяўляе крыніцы інфармацыі, аналізуе і абагульняе матэрыял. Тэма і форма прадстаўлення выбіраюцца па ўзгадненні з выкладчыкам.

Для выканання працы неабходна выявіць звесткі па спісе літаратуры па курсу і шляхам самастойнага пошуку па крыніцах бібліяграфічнай інфармацыі, па рэсурсах Інтэрнет і інш. Важнае значэнне маюць дакументы і звесткі ЮНЕСКА і ІФЛА (http://portal.unesco.org/, http://ifla.org/).

Прапануюцца наступныя тэмы:

Міжнародная праграмы ЮНЕСКА і ІФЛА:

1.Бібліяграфічныя аспекты праграмы “Інфармацыя для ўсіх” (“Information for All Programme”).

2. Бібліяграфічныя аспекты праграмы “Памяць свету” (“Memory of the World”).

3. Універсальны бібліяграфічны ўлік і Міжнародны МАRC (UBCIM).

4. Універсальная перадача даных і тэлекамунікацыі (International Programme for the Development of Communication, IPDC).

5. Міжурадавая праграма супрацоўніцтва ў вобласці навуковай і тэхнічнай інфармацыі (UNISYST).

ЛІТАРАТУРА

1. Вопросы библиографоведения. Вып. 17. Библиографический учет и доступ в XXI веке. – М.: Пашков дом, 2009. – 404 с.

2. Сухоруков, К.М. Национальная библиография в трактовке ИФЛА и РКП / К.М.Сухоруков // Библиография. – 2007. – № 1. – С. 11–18.

Форма кантролю СРС: 1. Праверка пісьмовых работ.