logo
Библиографоведение

Метадычныя ўказанні для самастойнай работы студэнтаў

Самастойная работа дапамагае арганізаваць раўнамерную дзейнасць студэнтаў па вывучэнні прадмета, больш глыбока і грунтоўна засвоіць яго, дасягнуць своечасовага выканання заданняў, сачыць за індывідуальным рэйтынгам. Заданні па самастойнай рабоце накіраваны на выпрацоўку паглыбленага прафесіянальнага мыслення і гістарычнага аналізу.

Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на пошукавыя заданні. Яны маюць індывідуальны характар і больш высокі ўзровень складанасці, ацэньваюцца дыферэнцыраванымі адзнакамі.