logo
Библиографоведение

Раздзел III. Бібліяграфія на сучасным этапе (пасля Другой сусветнай вайны) Тэма 9. Міжнароднае бібліяграфічнае супрацоўніцтва і асноўныя тэндэнцыі развіцця бібліяграфіі на сучасным этапе

Развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне бібліяграфіі пасля другой сусветнай вайны. Уплыў інтэграцыйных культурных, сацыяльна-эканамічных, навукова-тэхнічных і іншых фактараў на паглыбленне міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне бібліяграфічнай дзейнасці.

Міжнародныя арганізацыі, якія вызначаюць развіццё бібліяграфічнага супрацоўніцтва на сучасным этапе: ЮНЕСКА, ІФЛА, ІСО, ФІД і інш. Характарыстыка бібліяграфічных кірункаў іх дзейнасці.

Камп’ютэрызацыя бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэк, бібліяграфічных інстытутаў, органаў навуковай інфармацыі і іншых цэнтраў. Стварэнне машыначытальных фарматаў MARC; аўтаматызаваных бібліяграфічных сістэм з міжнародным ахопам дакументаў. Перавод каталогаў у машыначытальную форму. Сістэма OCLC – як транснацыянальны онлайнавы камп’ютарны бібліятэчны цэнтр.

Міжнародныя праграмы як эфектыўны сродак фарміравання сусветных інфармацыйна-бібліяграфічных сістэм. Універсальныя міжнародныя праграмы ІФЛА. Праграма УБУ/ММ (UBCIM) і інш. Бібліяграфічныя аспекты праграм і праектаў “Усеагульная даступнасць выданняў” (ЮАП), “Універсальная перадача даных і тэлекамунікацыі” (УПДТ), “Захаванасць і кансервацыя” (РАС), “Памяць свету”, “Інфармацыя для ўсіх”, “Manuscriptorium”, “Europеana”. Галіновыя праграмы (UNISYST, NATIS, NIP).