logo
Библиографоведение

Тэма 6. Беларуская бібліяграфія ў перыяд уваходжання беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі (1795-1917 гг.)

Уплыў падзелаў Рэчы Паспалітай і нацыянальна-вызваленчага руху на развіццё бібліяграфіі.

Змены ў арганізацыйнай структуры беларускай бібліяграфіі на працягу перыяда. Бібліяграфічная дзейнасць Віленскай вучэбнай акругі, Віленскага універсітэта і інш. Персанальны склад дзеячоў беларускай бібліяграфіі.

Перыядычны друк як канал стварэння і распаўсюджвання бібліяграфічнай інфармацыі ў Беларусі.

Карткавыя, рукапісныя і друкаваныя каталогі бібліятэк (публічных, навучальных і рэлігійных устаноў, прыватных асоб) і кніжных магазінаў.

Стварэнне нацыянальных рэпертуараў кніг і перыядычных выданняў (працы М.Пелка-Палінскага, Я.Ф.Карскага і інш.). “Беларусы” Я.Ф.Карскага як крыніца інфармацыі аб выданнях, якія выйшлі на беларускай мове, на тэрыторыі Беларусі, па беларусазнаўстве.

Першыя крытыка-бібліяграфічныя агляды ў працах А.Рыпінскага, Р.Падбярэзскага, А.Кіркора, К.Р.Грум-Грыжымайлы і інш. Развіццё біябібліяграфічнай інфармацыі. Праца выкладчыкаў Віленскага універсітэта па стварэнні рэкамендацыйных спісаў (каталогаў) ў дапамогу бібліятэкам народных вучылішчаў і гімназій.