logo
Библиографоведение

Пытанні да заліку

  1. Якія віды бібліяграфіі ўзніклі ў старажытным Усходзе?

  2. Як развівалася бібліяграфія ў Старажытнай Грэцыі?

  3. Як развівалася бібліяграфія ў Рыме ў перыяд позняй антычнасці?

  4. Якія новыя з’вы бібліяграфіі ўзніклі ў Візантыі?

  5. Якія новыя з’вы бібліяграфіі ўзніклі на Усходзе ў перыяд Сярэднякоўя?

  6. Якая роля кнігагандлёвай бібліяграфіі ў Еўропе ў ХVI-XVIII ст.?

  7. Як развівалася ў ХVI-XVIII ст. у Еўропе навукова-дапаможная бібліяграфія?

  8. Якія спробы бібліяграфічнага ўліку кніг краін Еўропы былі ў ХVI-XVIII стст.?

  9. Як развівалася нацыянальная бібліяграфія ў Еўропе ў ХVI-XVIII ст.?

  10. Якія аспекты бібліяграфазнаўства ўзніклі ў Еўропе ў ХVIІ-XVIII стст.?

  11. Узнікненне беларускай бібліяграфіі і асноўныя кірункі яе развіцця ў перыяд ВКЛ (да 1795 г.)

  12. Узнікненне тэарэтычных уяўленняў у беларускай бібліяграфіі і пачатак яе выкладання ў Віленскім універсітэце. Роля А.М.Багаткевіча.

  13. Як развівалася бягучая нацыянальная бібліяграфіі ў Францыі ў ХІХ – першай палове ХХ ст.?

  14. Як развівалася бягучая нацыянальная бібліяграфіі ў Германіі ў ХІХ – першай палове ХХ ст.?

  15. Як развівалася бягучая нацыянальная бібліяграфіі ў Англіі ў ХІХ – першай палове ХХ ст.?

  16. Як развівалася бягучая нацыянальная бібліяграфіі ў Расіі і ў СССР ў ХІХ – першай палове ХХ ст.?

  17. Як развівалася бягучая нацыянальная бібліяграфіі ў ЗША і краінах Лацінскай Амерыкі ў ХІХ – першай палове ХХ ст.?

  18. Як развівалася рэтраспектыўная нацыянальная бібліяграфіі ў Расіі ў ХІХ – першай палове ХХ ст.?

  19. Як развівалася рэтраспектыўная нацыянальная бібліяграфіі ў Францыі ў ХІХ – першай палове ХХ ст.?

  20. Як развівалася рэтраспектыўная нацыянальная бібліяграфіі ў Германіі і Польшчы ў ХІХ – першай палове ХХ ст.?

  21. Як развівалася рэтраспектыўная нацыянальная бібліяграфіі ў Англіі і ЗША ў ХІХ – першай палове ХХ ст.?

  22. Стварэнне М.Пелка-Палінскім, Я.Ф.Карскім бібліяграфічных рэпертуараў беларускіх кніг і перыядычных выданняў у ХІХ – пачатку ХХ ст.

  23. Якія тэндэнцыі развіцця навукова-дапаможнай бібліяграфіі ў Еўропе і ЗША ў ХІХ – першай палове ХХ ст.?

  24. Якія тэндэнцыі развіцця рэкамендацыйнай бібліяграфіі ў Расіі, СССР і краінах Еўропы ў ХІХ – першай палове ХХ ст.?

  25. Якія праблемы тэорыі і методыкі бібліяграфіі даследаваліся ў ХІХ – першай палове ХХ ст.?

  26. Якія асноўныя кірункі дзейнасці Міжнароднага бібліяграфічнага інстытута (1895 – 1934 гг.)?

  27. Развіццё бягучай дзяржаўнай бібліяграфіі ў БССР у міжваенны перыяд (1918-чэрв. 1941 г.)

  28. Развіццё беларускай нацыянальнай рэпертуарнай бібліяграфіі ў міжваенны перыяд. (уклад Дзяржаўнай бібліятэкі БССР, Я.Карскага, В.Ластоўскага).

  29. Развіццё рэкамендацыйнай бібліяграфіі ў БССР у міжваенны перыяд (1918-чэрв. 1941 г.).

  30. Развіццё бягучай дзяржаўнай бібліяграфіі ў БССР у пасляваенны перыяд (другая палова 40-х – канец 80-х гг. ХХ ст.).

  31. Развіццё агульнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі ў БССР у пасляваенны перыяд (другая палова 40-х – канец 80-х гг. ХХ ст.).

  32. Фарміраванне арганізацыйнай структуры навукова-дапаможнай бібліяграфіі ў БССР у пасляваенны перыяд (другая палова 40-х – канец 80-х гг. ХХ ст.).

  33. Фарміраванне арганізацыйнай структуры навукова-дапаможнай бібліяграфіі ў БССР у пасляваенны перыяд (другая палова 40-х – канец 80-х гг. ХХ ст.).

  34. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай бібліяграфіі ў 1990 – 2000-я гг.

  35. Дзяржаўная (нацыянальная бягучая) бібліяграфія Беларусі ў кантэксце праграмы UBCIM на сучасным этапе.

  36. У чым сутнасць паняцця “нацыянальная бібліяграфія”, яе функцыі і прынцыпы ўліку дакументаў у паказальніках?

  37. Якая роля і змест праграмы УБУ/ММ (UBCIM)?

  38. Якія дасягненні і праблемы бягучай нацыянальнай бібліяграфіі ў краінах Усходняй Еўропы на сучасным этапе?

  39. Якія дасягненні і праблемы бягучай нацыянальнай бібліяграфіі ў краінах Заходняй Еўропы на сучасным этапе?

  40. Якія дасягненні і праблемы бягучай нацыянальнай бібліяграфіі ў краінах Паўночнай Амерыкі на сучасным этапе?

  41. Якія дасягненні і праблемы бягучай нацыянальнай бібліяграфіі ў краінах Лацінскай Амерыкі на сучасным этапе?

  42. Якія дасягненні і праблемы рэтраспектыўнай нацыянальнай бібліяграфіі ў краінах Еўропы і ЗША на сучасным этапе?

  43. Якія бібліяграфічныя аспекты сучасных інфармацыйных і бібліятэчных праграм?

  44. Якія кірункі і формы міжнароднага бібліяграфічнага супрацоўніцтва на сучасным этапе?

УМОВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ РЭЙТЫНГАВАЙ СІСТЭМЫ

Ранжыраванне відаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці студэнтаў па дысцыпліне

1. Наведванне лекцый – 2 балы.

(18 лекцый х 2 бала = 36 балаў)

2. Наведванне семінарскіх заняткаў – 2 балы.

(5 семінараў х 2бала = 10 балаў)

3. Адказ на семінарскіх занятках – 10 балаў.

(5 семінараў х 10 балаў = 50 балаў)

4. СРС – форма кантроля: пісьмовая работа, субяседаванне, выступленне на семінары – 10 балаў.

(6 работ х 10 балаў = 60 балаў)

Прэміяльныя балы

  1. Актыўнасць на семінарскіх занятках – 6 балаў.

  2. Аналіз манаграфічных крыніц і артыкулаў з выступленнем перад групай – 10 балаў.

Памяншальныя балы

  1. Несвоечасовае (без уважлівай прычыны) выкананне заданняў па курсу – мінус 2 балы.

  2. Адпрацоўка раней непадрыхтаванага семінара, практычнай работы па курсу – мінус 5 балаў.

ТЭМЫ КУРСАВЫХ І ДЫПЛОМНЫХ РАБОТ

  1. Асноўныя тэндэнцыі міжнароднага бібляграфічнага супрацоўніцтва на сучасным этапе.

  2. Дзейнасць ІФЛА у вобласці бібліяграфіі: сучасны стан і праблемы.

  3. Асноўныя тэндэнцыі міжнароднага бібліяграфічнага супрацоўніцтва ў Еўропе.

  4. Сучасны стан і праблемы бягучай нацыянальнай бібліяграфіі (краіны).

  5. Бібліяграфічная дзейнасць (выдатнага бібліёграфа).

  6. Развіццё бягучай нацыянальнай бібліяграфіі Беларусі на сучасным этапе.

  7. Развіццё рэтраспектыўнай нацыянальнай бібліяграфіі Беларусі на сучасным этапе.

  8. Развіццё рэкамендацыйнай бібліяграфіі Беларусі на сучасным этапе.

  9. Тэндэнцыі развіцця навукова-дапаможнай бібліяграфіі Беларусі на сучасным этапе

  10. Сучасны этап развіцця рэтраспектыўнага бібліяграфічнага ўліку беларускага друку за межамі Беларусі.

  11. Бюлетэнь “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”: гісторыка-метадычны аспект.

  12. Эвалюцыя формаў каталожнай бібліяграфіі ў Беларусі.

  13. Кнігагандлёвая бібліяграфія ў (краіне) на сучасным этапе.

  14. Нацыянальныя біяграфічныя слоўнікі замежных краін (на прыкладзе …)

  15. Біябібліяграфічныя выданні: класіфікацыя, структура і месца ў сістэме даведычных выданняў.

  16. Віды нацыянальнай бібліяграфіі па функцыяна-мэтавай прымеце.