logo
Библиографоведение

Тэма 12. Асноўныя кірункі развіцця беларускай бібліяграфіі

ў 1990–2000-я гг.

Уплыў новых сацыяльна-культурных, эканамічных, палітычных і тэхналагічных умоў на развіццё беларускай бібліяграфіі. Паскарэнне інфармацыйных працэсаў, аб’ёму інфармацыйных рэсурсаў як рэаліі сучаснага грамадства. Неабходнасць інтэнсіўнага развіцця сістэмы нацыянальнай бібліяграфічнай інфармацыі.

Арганізацыйная структура беларускай бібліяграфіі. Набыццё Дзяржаўнай бібліятэкай і Кніжнай палатай статусу нацыянальных бібліяграфічных цэнтраў. Стварэнне новых галіновых бібліяграфічных цэнтраў.

Абнаўленне нарматыўна-прававой базы бібліяграфічнай дзейнасці. Стварэнне тэхналагічных і тэрміналагічных стандартаў, рэгламентуючых бібліяграфічную дзейнасць. Укараненне элементаў рынкавых адносін ў працэсы бібліяграфічнага абслугоўвання.

Камп’ютэрызацыя бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэк, Нацыянальнай кніжнай палаты, архіваў, органаў навуковай інфармацыі і іншых цэнтраў бібліяграфічнай дзейнасці. Выкарыстанне лакальных і глабальных камп’ютэрных сістэм у працэсе бібліяграфавання і бібліяграфічнага абслугоўвання.

Бібліяграфічныя аспекты дзейнасці Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі. Міжнароднае супрацоўніцтва бібліяграфічных цэнтраў Беларусі з замежнымі бібліяграфічнымі цэнтрамі і службамі.

Відныя сучасныя беларускія бібліёграфы (К.Дз.Варанько, В.М.Герасімаў, А.А.Катлёнак, А.В.Мураўёва, Т.І. Рошчына і інш.).

Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці агульнай бібліяграфіі. Дзейнасць Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі па стварэнні серыі дзяржаўных бібліяграфічных дапаможнікаў. Удасканаленне іх структуры, групоўкі матэрыялу, дапаможнага апарата. Кумулятыўная бібліяграфічная прадукцыя. Стварэнне рэпертуарных паказальнікаў па ўліку музычнай літаратуры, газет, перыёдыкі часоў Вялікай Айчыннай вайны і інш.

Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці спецыяльнай бібліяграфіі. Развіццё навукова-дапаможнай бібліяграфіі. Генерацыя баз даных у бібліятэках розных тыпаў. Удзел навуковых бібліятэк у стварэнні міжнародных электронных бібліяграфічных рэсурсаў. Прычыны скарачэння выпуску друкаванай навукова-дапаможнай бібліяграфічнай прадукцыі галіновымі навуковымі бібліятэкамі. Асаблівасці развіцця рэкамендацыйнай бібліяграфіі. Пашырэнне тэматыкі, формаў прадстаўлення краязнаўчай бібліяграфічнай прадукцыі. Генерыраванне краязнаўчых баз даных.

Развіццё бібліяграфазнаўства. Абмеркаванне праблем бібліяграфіі на канферэнцыях, ў прафесійным друку.