logo
Библиографоведение

Тэма 11. Развіццё беларускай бібліяграфіі ў другой палове хх ст. (да 1990 г.)

Арганізацыйныя праблемы беларускай бібліяграфіі і іх рэалізацыя на розных этапах пасляваеннага перыяда.

Першыя нарматыўныя дакументы па каардынацыі і кааперацыі бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэк Беларусі і іх станоўчае значэнне для развіцця беларускай бібліяграфіі. Удасканаленне арганізацыйнай структуры бібліяграфічнай дзейнасці на Беларусі.

Асноўныя кірункі бібліяграфічнай дзейнасці Дзяржаўнай бібліятэкі БССР, рэспубліканскіх галіновых і абласных універсальных бібліятэк. Стварэнне бібліяграфічных аддзелаў. Цэнтралізацыя публічных (масавых) бібліятэк, яе ўплыў на развіццё бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэк гэтага ўзроўню. Узнікненне і развіццё ўстаноў навуковай інфармацыі. Аддзел навуковай інфармацыі пры АН Беларусі, аддзелы навуковай інфармацыі па культуры і мастацтве, сістэма органаў навукова-тэхнічнай інфармацыі.

Удасканаленне сістэмы крыніц бягучай дзяржаўнай бібліяграфіі. Зводныя дзяржаўныя паказальнікі. Стварэнне рэпертуарных (нацыянальных) паказальнікаў беларускіх кніг, перыядычных і інш. выданняў, створаных ці надрукаваных у Беларусі. Станаўленне беларускай бібліяграфіі бібліяграфіі.

Стварэнне навукова-дапаможных, прафесійна-вытворчых бібліяграфічных дапаможнікаў па эканоміцы, тэхніцы, культуры і інш. Паказальнікі рэтраспектыўнай бібліяграфічнай экстэрыёрыкі (“Беларусь у друку на замежных мовах” і інш.).

Развіццё рэкамендацыйнай бібліяграфіі. Асаблівасці рэкамендацыйнай бібліяграфічнай прадукцыі гэтага перыяду.

Стварэнне краязнаўчай бібліяграфічнай прадукцыі рэспубліканскімі і абласнымі навуковымі бібліятэкамі.

Развіццё бібліяграфазнаўства ў Беларусі. Даследаванне тэарэтычных, гістарычных, метадычных і арганізацыйных аспектаў беларускай бібліяграфіі (В.Е.Лявончыкаў, І.У.Мельнік, М.І.Савачкіна, Т.М.Сакалова, М.Ц.Талкачоў, В.А.Факееў і інш.). Станаўленне і развіццё вышэйшай і сярэдней спецыяльнай бібліятэчна-бібліяграфічнай адукацыі ў Беларусі.

Асноўныя замежныя беларускія арганізацыі і ўстановы, якія займаліся бібліяграфічнай дзейнасцю: Беларускае грамадска-культурнае таварыства (Польшча), Беларуская бібліятэка і музей імя Ф.Скарыны (Лондан), Беларускі інстытут культуры і навукі (ЗША) і інш. Падрыхтоўка беларусазнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў ва універсітэтах Польшчы і ЗША, у нацыянальных бібліятэках замежных краін (Расія, Польшча, Літва і інш.).

Бягучая бібліяграфічная інфармацыя ў перыядычных выданнях. Стварэнне нацыянальных рэпертуарных паказальнікаў перыёдыкі, кніжных выданняў, часопісных артыкулаў. Стварэнне галіновых, тэматычных і персанальных паказальнікаў.

Вядучыя бібліёграфы беларускага замежжа: М.Вакар, В.Тумаш, В.Кіпель, З.Кіпель і інш.