logo search
Библиографоведение

Тэма 10. Развіццё нацыянальнай бібліяграфіі ў асобных краінах свету і рэгіёнах

Асноўныя тэндэнцыі развіцця бягучай нацыянальнай бібліяграфіі на сучасным этапе і яе значэнне для абмена бібліяграфічнай інфармацыяй ў сусветным маштабе.

Арганізацыя Рады Брытанскай нацыянальнай бібліяграфіі і пачатак выдання ў 1950 г. “Брытанскай нацыянальнай бібліяграфіі”. Улік серыяльных выданняў, аўдыёвізуальных дакументаў, артыкулаў з часопісаў і інш.

Значэнне для нацыянальнага бібліяграфічнага ўліку бібліяграфічных выданняў Брытанскай асацыяцыі кнігавыдаўцоў. Станоўчыя рысы гэтых выданняў і іх метадычныя недахопы.

Асаблівасці арганізацыі бягучага нацыянальнага бібліяграфічнага ўліку у ЗША. Кірункі бібліяграфічнай дзейнасці Бібліятэкі Кангрэса ЗША. “Нацыянальны зводны каталог” і спроба арганізаваць бягучую рэгістрацыю кніг у 1983 – 1986 гг. Асаблівасці ўліку дакументаў у паказальніках фірмаў Баўкера і Уілсана.

Развіццё бягучай нацыянальнай бібліяграфіі Францыі. Улік розных відаў дакументаў. Уліку кніг на французскай мове (паказальнік “Бібліо” фірмы Ашэт). Стварэнне “Аўтаматызаванай базы даных аб друкаваных і рукапісных дакументах Нацыянальнай бібліятэкі” (BN-OPALE).

Дзейнасць Нямецкай бібліятэкі ў Лейпцыгу (ГДР) па стварэнні “Нямецкай нацыянальнай бібліяграфіі”, Нямецкай бібліятэкі ва Франкфурце-на-Майне (ФРГ) па стварэнні “Нямецкая бібліяграфіі”. Асаблівасці бягучага нацыянальнага бібліяграфічнага ўліку ў ФРГ, звязаныя з аб’яднаннем дзвюх нямецкіх краін у 1990 г.

Сучасны стан і арганізацыя бягучай нацыянальнай бібліяграфіі ў краінах Усходняй Еўропы: Балгарыя, Венгрыя, Польшча і інш. Роля нацыянальных бібліятэк гэтых краін у яе развіцці. Аўтаматызаваныя інфармацыйныя сістэмы CABINA (Польшча), CASLIN (Чэхія і Славакія).

Асаблівасці фарміравання сістэмы паказальнікаў нацыянальнай бібліяграфіі ў краінах Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі. Цэнтры бягучай нацыянальнай бібліяграфіі. Закон аб абавязковым экземпляры дакументаў як аснова фарміравання крыніц бягучай нацыянальнай бібліяграфіі. Прынцыпы ўліку дакументаў у гэтых крыніцах. Праблемы ўключэнне краін Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі ў сусветны абмен бібліяграфічнай інфармацыяй.

Асноўныя кірункі развіцця рэтраспектыўнай нацыянальнай бібліяграфіі на сучасным этапе. Зводныя каталогі. Нацыянальныя рэпертуары.

Асноўныя кірункі развіцця перспектыўнай нацыянальнай бібліяграфіі на сучасным этапе.