25. Ажыццяўленне палітыкі індустрыялізацыі ў Беларускай сср
На пачатку 20-х гадоў ХХ ст. Беларусь па-ранейшаму заставалася слабаразвітай у прамысловых адносінах рэспублікай. Аснову прамысловасці складалі харчовая, дрэваапрацоўчая, папяровая, гарбарная галіны, на долю якіх прыпадала большая частка агульнага аб’ёму валавай прадукцыі, прамысловасць па-ранейшаму заставалася “дробнай” і “кустарнай”. Вельмі востра ў рэспубліцы стаяла праблема інжынерна-тэхнічных кадраў, кваліфікаваных рабочых. У той жа час і культурны ўзровень асноўнай масы насельніцтва заставаўся нізкім. Усё гэта перашкаджала развіццю народнай гаспадаркі.
Галоўнай мэтай палітыкі сацыялістычнай індустрыялізацыі было стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы сацыялізму, пераўтварэнне СССР у эканамічна-незалежную дзяржаву з магутным эканоміка-вытворчым, навукова-тэхнічным і абарончым патэнцыялам, забеспячэнне росту прадукцыйнасці працы і на гэтай аснове няўхільнае павышэнне матэрыяльнага дабрабыту і культурнага ўзроўню працоўных.
Сутнасць індустрыялізацыі заключалася ў наступным: весці эканамічнае будаўніцтва пад такім вуглом гледжання, каб СССР з краіны, якая уводзіць машыны і абсталяванне, ператварыць у краіну, якая выпускае машыны і абсталяванне. Каб забяспечыць пераўзбраенне народнай гаспадаркі, падняцце яе на новы тэхнічны узровень, аб’яўлялася пераважным развіццё цяжкай індустрыі, асабліва тых яе галін, што выраблялі сродкі вытворчасці. Улічвалася, што поспех індустрыялізацыі будзе залежаць ад “змычкі рабочага класа і сялянства”, г.зн. удзелу вескі ў фінансаванні прамысловасці цераз забалансаваную палітыку у вобласці падаткаў і цэн як на сельскагаспадарчую, так і на прамысловую прадукцыю.
Па сваёй прыродзе індустрыялізацыя ў СССР не магла абмежавацца ні маштабамі асобных галін, ні тэрыторыяй асобных рэспублік ці раёнаў. Паколькі эканоміка савецкай Беларусі была неад’емнай часткай эканомікі Савецкага Саюза, індустрыялізацыя рэспублікі праходзіла так, як у цэлым па краіне.
На Беларусі меліся і свае асаблівасці, і свае цяжкасці. Адрозненне ў тэрмінах і тэмпах індустрыялізацыі, галіновых і структурных прапорцыях былі абумоўлены:
- геапалітычным становішчам Беларусі ў міжваенны перыяд (прымежнае знаходжанне, адсюль немэтазгоднасць развіцця цяжкай прамысловасці прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу);
- адсутнасцю разведаных радовішчаў нафты, газу, каменнага вугалю, руд чорных і каляровых металаў, сыравіннай базы будаўнічых матэрыялаў;
- арыентацыяй прамысловасці на мясцовую сыравіну, першачарговым развіццём легкай і харчовай прамысловасці;
- недахопам кваліфікаваных кадраў.
З улікам гэтых асаблівасцей на Беларусі быў узяты курс на неабходнае і хуткае развіццё галін, якія базіраваліся на перапрацоўцы мясцовай сыравіны: керамічнай, шкляной, запалкавай, дрэваапрацоўчай, ільнопрадзільнай, папяровай, гарбарнай, харчовай і інш. Гэты курс адпавядаў структуры прамысловасці рэспублікі, яе гістарычным, эканамічным і фінансавым магчымасцям. Аднак перапрацоўка прадукцыі сельскай гаспадаркі займала вядучае месца у БССР.
Правядзенне індустрыялізацыі патрабавала вялікіх сродкаў. Асноўнай крыніцай накаплення з’яўлялася сама прамысловасць праз скарачэнне накладных расходаў, зніжэнне сабекошту прадукцыі, паскарэнне абарачальнасці сродкаў, шырокай нацыяналізацыі прамысловасці, укараненне найноўшых дасягненняў навукі і тэхнікі, павышэнне прадукцыйнасці працы і ўмацаванне дысцыпліны, а таксама за кошт эканоміі і павышэння рэнтабельнасці вытворчасці. Важнай крыніцай атрымання сродкаў з’явіліся таксама зберажэнні працоўных, падпіска на дзяржаўныя пазыкі.
За тры гады індустрыялізацыі ў рэспубліцы было пабудавана 150 прамысловых прадпрыемстваў Адначасова вялася рэканструкцыя дзеючых прадпрыемстваў, абапіраючыся на фінансавую дапамогу СССР. За гады першай пяцігодкі было пабудавана 78 буйных і 460 дробных і сярэдніх прадпрыемстваў.
Другая пяцігодка (1933–1937) дала павялічэнне валавай прадукцыі у 1,9 раза. Усяго ў 1929–1940 гг. было ўведзена ў строй і рэканструявана 1863 прадпрыемствы. Да канца другой пяцігодкі рэспубліка давала ўжо 2,2% усей валавой прадукцыі прамысловасці СССР.
Прамысловасць Беларусі выпускала 1,2% металарэзных станкоў, 10,3% торфу, 28,7% фанеры, 6,9% паперы, 2,0% цэменту, 16,0% ільновалакна і трыкатажных вырабаў, 3,8% абутку ад агульнай вытворчасці. У агульным комплексе эканамічнага развіцця Беларусі важная роля належала рэканструкцыі і развіццю транспарта, асабліва аўтамабільнага. У 1935 г. адкрыта першая у рэспубліцы авіялінія Мінск-Масква. У Мінску быў пабудаваны аэрапорт, укаранялася тэлефонная і тэлеграфная сувязь. Нягледзячы на працоўны ўздым і высокія тэмпы індустрыялізацыі, заданні другой і першых гадоў трэцяй пяцігодак (як і першай) не былі выкананы. Па тэмпах развіцця БССР адставала ад СССР у цэлым.
- Гісторыя беларусі. Кароткі нарыс
- 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі
- 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы
- 3. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава ўсходніх славян
- 4. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі
- 5. Увядзенне хрысціянства. Культура беларускіх зямель іх – першай паловы хііі ст.
- 6. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- 7. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: розныя падыходы і канцэпцыі
- 8. Палітычная барацьба ў вкл у хіv–хv стст. Крэўская унія
- 9. Культура Беларусі хіv–хvі стст. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына і Мікола Гусоўскі
- 10. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай
- 11. Палітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у другой палове хvі–хvііі стст.
- 12. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Падзелы Рэчы Паспалітай
- 13. Культура Беларусі хvіі–хvііі стст. Перамога контррэфармацыі
- 14. Уваходжанне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Палітыка расійскага ўрада на беларускіх землях ў канцы хvііі – першай палове хіх ст.
- 15. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у 20–40-я гады хіх ст.
- 16. Культура Беларусі канца хvііі – першай паловы хіх ст. Ідэалогія асветніцтва
- 17. Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі ў сувязі з паўстаннем 1863–1864 гг.
- 18. Буржуазныя рэформы 60–70 гг. Хіх ст.
- 19. Паўстанне 1863–1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- 20. Культура Беларусі другой паловы хіх – пачатку хх ст.
- 21. Кастрычніцкая рэвалюцыя. Устанаўленне савецкай улады ў Беларусі
- 22. Беларусь у перыяд германскай акупацыі 1918 г. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- 23. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне бсср з Літоўскай сср
- 24. Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі
- 25. Ажыццяўленне палітыкі індустрыялізацыі ў Беларускай сср
- 26. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў Беларускай сср
- 27. Палітыка беларусізацыі ў 20-я гг. Хх ст. Ў Беларускай сср
- 28. Пачатак другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
- 29. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- 30. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Уклад беларускага народа ў Вялікую Перамогу
- 31. Аднаўленне народнай гаспадаркі Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны (1946–1950 гг.)
- 32. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 50-я – першай палове 80-х гадоў хх ст.
- 33. Дасягненні беларускага народа ў сацыяльнай сферы, адукацыі і навуцы ў 50-я – першай палове 80-х гадоў хх ст.
- 34. Беларусь у перыяд правядзення рэформ (1985–2003 гг.)