17. Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі ў сувязі з паўстаннем 1863–1864 гг.
Прычыны адмены прыгоннага права:
1. Прыгонніцтва стрымлівала эканамічнае развіцё дзяржавы;
2. Антыпрыгонніцкі рух (асабліва сялянскі) пагражаў моцным сацыяльным выбухам.
Урад Расіі (Беларусь уваходзіла ў яе склад) вырашыў адмяніць прыгоннае права “зверху”, пакуль яно само не пачало адмяняцца – “знізу”. Рэформа пачалася ў сакрэце ад народу. 1857 г. – створаны Сакрэтны камітэт. Спрэчкі ў ім на якіх умовах адмяняць прыгоннае права. Вырашана – вызваляць сялян з сядзібай. Зямлю выкупаць на працягу 10–15 гадоў па цане, якая б кампенсіравала страты памешчыкам ўлады над асобай селяніна.
Рэформу было вырашана пачынаць з заходніх губерняў. Чаму?
1) Таму, што гэтыя памешчыкы значна больш, чым іншыя ў Расіі, былі уцягнуты ў таварна-грашовыя адносіны (блізкасць да заходнееўрапейскага рынку).
2) Польскае дваранства ўяўляла пагрозу палітычнай небяспекі, яно магло выкарыстаць сялянскія хваляванні ў сваіх нацыянальных інтарэсах.
Аляксандр ІІ хацеў, каб ініцыятыва адмены прыгоннага права заходзіла ад памешчыкаў (галоўная сацыяльнай апоры). Ён арганізаваў гэтую “ініцыятыву” цэраз генерал-губернатара Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай губерняў (сябра Аляксандра ІІ з дзяцінства). Пад націскам В.І.Назімава памешчыкі яго губерняў пагадзіліся бязвыплатна вызваліць сялян, пакінуўшы памешчыкам усю зямлю і сялянскую нерухомасць. 20 лістапада 1857 г. Аляксандр ІІ падписаў рэскрыпт (прадпісанне) на падрыхтоўку мясцовых праектаў (па Западным губерням) вызвалення сялян. Але аб адмене прыгоннага права не было сказана ў рэскрыпце. 21 лістапада 1857 г. (праз 1 дзень) Аляксандр ІІ накіраваў “Дадатак” да рэскрыпта, дзе недвухсэнсоўна паяснялася, што галоўным ў “паляпшэнні быту памешчыцкіх сялян” з’яўляецца адмена прыгоннага права.
А тым часам у беларускіх губерніях пашыраўся пратэст супраць памешчыкаў, якія ужо з пачатку ХІХ ст. павялічвалі свае надзелы за кошт сялянскіх надзелаў. Гэты працэс асабліва паскорыўся пасля 1857 г. Пратэсты сялян мелі розныя формы: адмаўленне ад выканання феадальных павіннасцей, супраціўленне памяншэнню надзелаў, скаргі, напады на памешчыкаў і эканомаў. У 1858–1860 гг. сялянскія хваляванні адбыліся ва ўсіх беларускіх губерніях. Пратэстам сялян быў т.зв. “цвярозы рух” 1858–1859 гг. Гэта быў байкот пітных дамоў, стварэнне “брацтваў цвярозасці” (да 5 тыс. членаў у “брацтвах цвярозасці” Ваўкавыскага і Пружанскага паветаў Гродзенскай губ.).
19 лютага 1861 г. Аляксандр ІІ зацвердзіў 17 заканадаўчых актаў аб адмене прыгоннага права і звярнуўся да народа з маніфестам. Апублікаваны былі акты толькі 5 сакавіка 1861 г. (падрыхтоўка ішла на выпадак сялянскіх хваляванняў). Акты можна падзяліць на 3 групы: агульныя палажэнні, мясцовыя палажэнні, дадатковыя правілы. 3 мясцовых палажэнняў непасрэдна тэрыторыі Беларусі тычылася 2: Мясцовае палажэнне аб пазямельным уладкаванні сялян (Магілеўская, большая частка Віцебскай губ.) і Мясцовае палажэнне аб пазямельным уладкаванні сялян Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай і частцы Віцебскай (ахоплівала астатнюю тэрыторыю Беларусі).
У маніфесце і палажэннях заканадаўча замацаваны былі ўсе агульныя для сялян асабістыя і маёмасныя правы, правы грамадскага кіравання сялян, дзяржаўныя і земскія павіннасці. Галоўнае – асабістыя правы сялян, асабістая свабода. Былы прыгонны, у якога раней памешчык мог забраць усю яго маёмасць, а самога прадаць, падараваць, закласці зараз атрымліваў вольна распараджацца сваёй асобай і таксама ад свайго імя заключаць розныя грамадзянскія і маёмасныя пагадненні, адкрываць гандлёвыя і прамысловыя прадпрыемствы, пераходзіць у іншыя саслоўі.
Аднак, па маніфесту сяляне 2 гады (да 19 лютага 1863 г.) абавязаны былі несці тыя ж павіннасці, што і у часы прыгоннага права. Адмяніліся толькі т.зв. дадатковыя зборы (яйкі, масла, лён, палатно і г.д.).
Пазямельнае ўладкаванне сялян Беларусі:
- у Магілёўскай і Віцебскай губернях (абшчыннае землекарыстанне) памеры сялянскіх надзелаў ад 1–2 дзес. да 4–5,5 дзес.;
- у Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губ. (падворнае землекарыстанне). Сялянам пакінулі іх дарэформенны надзел. Адрэзкі дазвалялася рабіць, калі ў памешчыка заставалася 1/3 зямлі, але сялянскі надзел нельга было скараціць больш чым на 1/6.
Да правядзення выкупа зямлі сяляне лічыліся часоваабавязаннымі. Яны былі павінны адбываць паншчыну або плаціць аброк. Правілы выкупной аперацыі былі аднолькавыя па ўсёй Расіі. На працягу 49 гадоў сяляне былі даўжнікамі дзяржавы, плацілі ей да 300% пазычанай сумы. Агульная сума за атрыманыя надзелы перавышала рыначны кошт зямлі у 3–4 разы (на Беларусі).
Умовы рэформы не маглі задаволіць сялян. Пачаліся выступленні сялян ва ўсёй Расіі. Яны жорстка падаўляліся. Аднак ва ўмовах паўстання 1863–1864 гг. царскі ўрад быў вымушаны ўнесці істотныя змены ў ажыццяўленне сялянскай рэформы (Указ 1863 г.). Скасавалася часоваабавязаннае становішча сялян, выкупныя плацяжы зніжаліся на 20%. Дзяржаўныя сяляне Беларусі (з 1867 г.) пераводзіліся з аброку на выкуп і станавіліся ўласнікамі сваіх надзелаў.
Зробленыя ўрадам уступкі палепшылі становішча сялян заходніх губерняў у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расіі і стварылі больш спрыяльныя ўмовы для развіцця капіталізму ў Літве і на Беларусі.
Увогуле, рэформа 1861 г. дала значны штуршок развіццю буржуазных адносін у Расіі. За некалькі дзесяцігоддзяў тут адбыліся такія пераўтварэнні, на якія ў некаторых краінах Захаду патрэбны былі цэлыя стагоддзі.
Разам з тым рэформа несла шмат супярэчнасцей. У Расіі захавалася мноства феадальных перажыткаў, што стала адметнай рысай і асноўнай асаблівасцю расійскага капіталізму.
- Гісторыя беларусі. Кароткі нарыс
- 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі
- 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы
- 3. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава ўсходніх славян
- 4. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі
- 5. Увядзенне хрысціянства. Культура беларускіх зямель іх – першай паловы хііі ст.
- 6. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- 7. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: розныя падыходы і канцэпцыі
- 8. Палітычная барацьба ў вкл у хіv–хv стст. Крэўская унія
- 9. Культура Беларусі хіv–хvі стст. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына і Мікола Гусоўскі
- 10. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай
- 11. Палітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у другой палове хvі–хvііі стст.
- 12. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Падзелы Рэчы Паспалітай
- 13. Культура Беларусі хvіі–хvііі стст. Перамога контррэфармацыі
- 14. Уваходжанне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Палітыка расійскага ўрада на беларускіх землях ў канцы хvііі – першай палове хіх ст.
- 15. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у 20–40-я гады хіх ст.
- 16. Культура Беларусі канца хvііі – першай паловы хіх ст. Ідэалогія асветніцтва
- 17. Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі ў сувязі з паўстаннем 1863–1864 гг.
- 18. Буржуазныя рэформы 60–70 гг. Хіх ст.
- 19. Паўстанне 1863–1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- 20. Культура Беларусі другой паловы хіх – пачатку хх ст.
- 21. Кастрычніцкая рэвалюцыя. Устанаўленне савецкай улады ў Беларусі
- 22. Беларусь у перыяд германскай акупацыі 1918 г. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- 23. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне бсср з Літоўскай сср
- 24. Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі
- 25. Ажыццяўленне палітыкі індустрыялізацыі ў Беларускай сср
- 26. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў Беларускай сср
- 27. Палітыка беларусізацыі ў 20-я гг. Хх ст. Ў Беларускай сср
- 28. Пачатак другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
- 29. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- 30. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Уклад беларускага народа ў Вялікую Перамогу
- 31. Аднаўленне народнай гаспадаркі Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны (1946–1950 гг.)
- 32. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 50-я – першай палове 80-х гадоў хх ст.
- 33. Дасягненні беларускага народа ў сацыяльнай сферы, адукацыі і навуцы ў 50-я – першай палове 80-х гадоў хх ст.
- 34. Беларусь у перыяд правядзення рэформ (1985–2003 гг.)