logo search
Гiсторыя Беларусi

29. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Акупацыйны рэжым – сістэма палітычных, эканамічных, ваенных, ідэалагічных мер, накіраваных на ліквідацыю грамадскага і дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне, тэрор, знішчэнне беларускага народа. Згодна плану “Барбароса” была знішчана дзяржаўная самастойнасць і тэрытарыяльная цэласнасць рэспублікі. Яна была падзелена на часткі, якія перайшлі да Усходняй Прусіі рэйхскамісарыята, “Украіна”, генеральнай акругі Літвы і інш. Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай і цывільнай акупацыйнай адміністрацыі. Галоўным сродкам падтрымання “новага парадку” былі войскі, службы СС, СА, СД, гестапа, жандармерыі і інш.

Галоўным сродкам ажыццяўлення плана “Ост” была палітыка генацыда –планамернага знішчэння насельніцтва: камуністаў, ваеннаслужачых, савецкіх, партыйных, камсамольскіх актывістаў, яўрэяў, цыган. Для гэтага выкарытоўвалася сістэма мер: заложніцтва, аблавы, пагромы, турмы, карныя экспедыцыі, лагеры смерці, больш 100 гета і інш. Для фізічнага знішчэння людзей немцы арганізавалі на Беларусі больш 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў. Сярод іх Вялікі і Малы Трасцянец, Азарычы, Масюкоўшчына і інш. Страшэнныя зверствы чынілі фашысты над партызанамі, падпольшчыкамі, мірным насельніцтвам. Было праведзена больш за 140 карных экспедыцый, пасля якіх цэлыя раёны пераўтварыліся ў зоны пустыні. За гады акупацыі спалена больш як 628 вёсак разам з людзьмі, каля 200 з іх так і не аднавіліся пасля вайны. У рабства на нямеччыну было вывезена па няпоўных падліках 380 тыс. юнакоў і дзяўчат. Вярнуліся дамоў толькі каля 120 тыс. Фашысты рабавалі нацыянальныя багацці рэспублікі. Было вывезена 90% тэхнічнага абсталявання, разрабавана 10 тыс. калгасаў, знішчаны лес і г.д. Акупацыйныя ўлады рабілі ўсё, каб знішчыць беларускую культуру, навуку, мастацтва, закрыць доступ да адукацыі. Каб раскалоць адзінства беларускага народа, знайсці сабе апору, гітлераўцы спрабавалі ствараць нацыянальныя арганізацыі: Беларуская народная самапомач, Беларускі корпус самааховы (БКС), Саюз беларускай моладзі (СБМ), Беларуская цэнтральная рада (БЦР), Беларуская краявая абарона (БКА) інш. Выкарыстоўваючы ўсе сродкі агітацыі і прапаганды, гітлераўцы імкнуліся ўздзейнічаць на насельніцтва, зрабіць яго пакорным, паслушэнным, зламаць яго волю да барацьбы.

Аднак беларускі народ узняўся на смяротную барацьбу супраць ворага. Партызанскія атрады і групы ствараліся на базе народнага апалчэння, знішчальных батальёнаў, камандзіраў і байцоў Чырвонай Арміі, апынуўшыхся ў тыле ворага. Партызанскі рух быў усенародным, дзейнічала 1255 партызанскіх атрадаў, 213 брыгад, больш 370 тыс. чал.

Шматгранную дзейнасць супраць ворага ажыццяўляла партыйнае падполле: 203 абкамы і міжрайкамы, міжрайцэнтры, гаркамы і райкамы, больш 1500 пярвічных арганізацый. Побач з імі дзейнічала камсамольскае падполле. Формы і метады барацьбы з ворагам былі самы розныя: знішчэнне афіцэраў і салдат, дыверсіі, рэйкавая вайна, парушэнне сродкаў сувязі, узрыў мастоў, дарог, выданне падпольных газет, лістовак, распаўсюджванне зводак інфармбюро. Разам з беларусамі змагаліся рускія, украінцы і іншыя прадстаўнікі народаў СССР, а таксама палякі, чэхі і славакі, венгры, немцы і інш. Гераічная барацьба народа падрывала моц фашысцкай арміі, умацоўвала веру насельніцтва ў перамогу, набліжала яе.