11. Беларускае нацыянальнае адраджэнне ў пачатку XX ст.
У 1906—1915 гг. у Вільні выходзіла легальная беларуская штотыднёвая грамадска-палітычная, навукова-асветніцкая, літаратурна-мастацкая газета «Наша ніва». Яе выданнем кіравалі лідэры Беларускай сацыялістычнай грамады браты Іван і Антон Луцкевічы. Да 1912 г. газета друкавалася кірыліцай і лацінкай, пазней — толькі кірыліцай. «Наша ніва» арыентавалася пераважна на сялянства і сельскую інтэлігенцыю, дробных служачых і рабочых. Сваю першачарговую і галоўную задачу «Наша ніва» бачыла ў барацьбе за прызнанне факта існавання беларускага народа, за яго раўнапраўнасць з іншымі народамі. Шмат увагі газета надавала тэарэтычнаму абгрунтаванню права беларускага народа на захаванне і развіццё сваей мовы і нацыянальнай культуры. Газета была цэлай эпохай у беларускім адраджэнні пачатку XX ст. і дала гэтаму перыяду гісторыі Беларусі сваю назву — «нашаніўскі». Нацыя — гэта супольнасць людзей, аб'яднаных не толькі тэрыторыяй пражывання, літаратурнай мовай і культурай, але і агульнай ідэяй. Разам з паступовым фарміраваннем беларускай нацыі зараджалася беларуская нацыянальная ідэя — уяўленні, у якіх прадстаўнікі інтэлігенцыі выражалі разумение беларусаў як самастойнай і самабытнай супольнасці людзей і іх жыццёва важныя інтарэсы. У межах нацыянальнай ідэі фармуляваліся мэты і заданы беларускага народа на розных этапах гістарычнага развіцця. Сутнасцю нацыянальнай ідэі з'яўлялася ўтварэнне беларускай дзяржаўнасці. Беларуская нацыянальная ідэя вырасла з літвінскай ідэі аб адраджэнні Вялікага княства Літоўскага, якая аформілася ў першай палове XIX ст. Каля яе вытокаў стаялі прафесары Віленскага універсітэта Міхаіл Баброўскі і Ігнат Даніловіч. Тэарэтычнае абгрунтаванне існавання самастойнага беларускага этнасу ўпершыню распрацавалі беларускія народнікі ў Пецярбургу. У часопісе «Гомон» яны пераконвалі, што ў беларускага народа ёсць свае інтарэсы, што Беларусь як краіна мае свае прыкметы: мову, тып мыслення, культуру. Беларускія студэнты-гоманаўцы выступалі супраць поглядаў на беларускі народ «як на нейкі матэрыял для ўсемаг-чымых эксперыментаў» і разглядалі яго «як жывую народнасць,.здольную самастойна распараджацца сабой». У сувязі з гэтым заяўлялася аб законных правах беларускага народа на самастойнае і раўнапраўнае становішча ў «агульнай славянскай сям'і». Гоманаўцы марылі пра аўтаномію свайго краю ў складзе сацыялістычнай федэратыўнай Расіі.У 1905 г. гоманаўскую ідэю аб аўтаноміі Беларусі ў складзе дэмакратычнай і федэратьгўнай Расіі падтрымалі прыхільнікі БСГ. Кожны народ, які ўваходзіў у склад Расіі, паводле праграмы БСГ, мусіў мець свой парламент, выбіраць сабе чыноўнікаў, гаварыць і пісаць на сваёй мове.Значную ролю ў фарміраванні беларускай ідэі і абуджэнні нацыянальнай свядомасці беларусаў адыграла газета «Наша ніва». Газета выступала супраць афіцыйнай царскай палітыкі, скіраванай на раскол беларускага народа паводле веравызнання на «рускіх» і «палякаў». Рэдактарам «Нашай нівы» з 1914 г. быў Я. Купала.
- Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце цывілізацыйнага развіцця агульнарускай і еўрапейскай гісторыі.
- Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі.
- Перыядызацыя сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі.
- 4. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
- 5. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі
- 6. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Старажытнаруская народнасць.
- 7. Фарміраванне беларускага этнасу ў XIV – XVIII стст.: эканамічныя, палітычныя і рэлігійныя фактары.
- 8. Беларускі этнас ва ўмовах складвання і развіцця рынкавых адносін у XIX – пачатку хх ст. Фарміраванне беларускай нацыі.
- 9. Паходжанне назвы "Белая Русь" (Беларусь). Саманазвы беларускага этнасу: рускія, русіны, "тутэйшыя", беларусы.
- 10. Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства.
- 11. Беларускае нацыянальнае адраджэнне ў пачатку XX ст.
- 12. Асноўныя тэндэнцыі развіцця Еўропы ў Сярэднявеччы.
- 21. Эпоха Адраджэння, Рэфармацыя, Асветніцтва на беларускіх землях.
- 22. Крызіс Рэчы Паспалітай і яе падзелы. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.
- 23. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі (апошняя чвэрць XVIII – пачатак XIX ст.).
- 24. Беларускія землі ў перыяд Айчыннай вайны 1812 г.
- 25. Польскае паўстанне 1830-1831 гг. І яго наступствы.
- 26. Паўстанне 1863-1864 гг., яго ўплыў на палітыку ўладаў у Беларусі.
- 27. Адмена прыгоннага права. Рэформы 60-70-х гг. XIX ст. І асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі.
- 28. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ва ўмовах прамысловага перавароту (1861 г. – пачатак хх ст.).
- 29. Сталыпінская аграрная рэформа.
- 30. Узнікненне агульнарасійскіх і беларускіх партый (канец XIX – пачатак XX ст.).
- 31. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. І пачатак расійскага парламентарызму.
- 32. Першая сусветная вайна і яе наступствы для Беларусі.
- 33. Беларусь у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
- 34. Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.
- 35. Праблемы фарміравання беларускай дзяржаўнасці ў 1917 – 1918 гг. Абвяшчэнне бнр.
- 36. Утварэнне бсср.
- 37. Беларусь у перыяд савецка-польскай вайны. Рыжская мірная дамова 1921 г.
- 38. Утварэнне ссср. Узбуйненне тэрыторыі бсср у 20-я гг. Хх ст.
- 39. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср. Дэфармацыі ў грамадска-палітычным жыцці бсср.
- 40. Асаблівасці нэпа ў бсср.
- 41. Індустрыялізацыя і калектывізацыя ў бсср.
- 42. Станаўленне беларускай савецкай культуры. Палітыка беларусізацыі.
- 43. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры і навукі ў 30-я гг. XX ст.
- 44. Грамадска-палітычнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы (1921 – 1939 гг.).
- 58. Адукацыя, навука и культура бсср у1946-1991г.: дасягненни и праблемы.