logo search
История Беларуси -2

32. Першая сусветная вайна і яе наступствы для Беларусі.

Першая сусветная в-на працягвалася з 1.08.1914 па 11.11.1918 г.

Прычынай в-ны: барацьба 2 імперыялістычных груповак дзяржаў-Траістага Саюза і Антанты-за перадзел ужо падзеленых калоній і сфер уплыву.У 1я дні в-ны зах., у тым ліку бел., губерні былі пераведзены на ваеннае стан.. У сувязі з гэтым забараняліся забастоўкі, вулічныя шэсці, маніфестацыі. На баку ўрада выступалі эсэры, меншавікі, бундаўцы. Бальшавікі былі супраць в-ны. Яны адмовіліся падтрымаць "свой" урад і прызналі карысным у інтарэсах пралетарыяту паражэнне ца-рызму ў в-не, ператварэнне в-ны імперыялістычнай у вай-ну грамадзянскую і перамогу рэв-цыі. Па-сутнасці, антываенную пазіцыю заняла газета "Наша ніва.

Ваенныя дзеянні на Б.: Жнівень-Асн. сілы Германіі былі засяроджаны верасень1915 г. на Усходнім фронце, які імкліва набліжаўся да Б.. Стаўка Вярх. галоўнакамандавання была пераведзена з Баранавічаў у Магілёу. У р-не Вільні пачынаецца аперацыя, вядомая як "Свянцянскі прарыў". Свянцяны былі ўзятыя, на наступны дзень вораг прарваў фронт каля Свянцян. Кавалерыйская група з 6 дывізій, якая дзейнічала ў тыле рускіх воінаў, 14 верасня захапіла Вілейку і падышла да Маладзечна. 16-17 верасня ў р-не Маладзечна, Вілейкі, Смаргоні 2-я руская армія спыніла наступленне германскіх войскаў і адкінула немцаў у раён азёр Свір і Нарач. Заходнія саюзнікі ў гэты цяжкі для Расіі час не аказалі ёй ніякай істотнай дапамогі.

Кастрычнік 1915 Немцы акупіравалі 1/4 Б. Яна да канца в-ны аказалася пад нямецкай акупацыяй. Нас-цтва цярпела прыгнёт, грабяжы, гвалт. Усе, каму было ад 16 да 60, плацілі падушную подаць. Жывёла, лясныя багацці Белавежскай пушчы вывозіліся ў Германію.

Сакавік 1916 Наступ. аперацыя рускіх войск адбылася ў р-не возера Нарач. Распачата 18.03.1916 з мэтай аблягчыць стан. французскай арміі пад Вердэнам. Атакі на непрыяцельскія пазіцыі працягваліся да 28 сакавіка, але дабіцца рашучых вынікаў не ўдалося. Гэтаму перашкодзілі неспрыяльныя метэралагічныя ўмовы, слабая артылерыйская падрыхт., памылкі каманд-я. 29 сакавіка быў аддадзены загад аб спыненні ап-цыі.

Наступленне германскіхя войскаў выклікала велізарны паток бежанцаў, у асноўным жанчын, старых і дзяцей. На захопленай непрыяцелем беларуск. зямлі быў устаноўлены жорсткі ваенны рэжым. Астатняя частка Б. ўяўляла сабой прыфрантавую паласу. Тут знах. каля 2 млн салдат і афіцэраў Руск. арміі. Многія прадпрыемствы былі разбураны. У глыб Расіі было вывезена каля 1/3 заводаў і фабрык.

Вялікую шкоду нанесла в-на сельс. гаспадарцы Б.. Больш за палову працаздольных мужчын было мабілізавана і адпраўлена на фронт. У выніку шмат сялянскіх гаспадарак засталося без работнікаў. Да абарончых работ прыцягвалася практычна ўсё Нас-цтва прыфрантавой паласы. Акрамя таго, мелі месца рэквізіцыі жывёлы, фуражу і прадуктаў харчавання. Пасевы скараціліся, былі страты ў пагалоўі жывёлы. Усё гэта, а таксама заняпад транспарту, фінансаў вельмі адмоўна адбілася на становішчы шырокіх народных мас, што не магло не выклікаць, нават ва ўмовах ваеннага часу, рабочых забастовак, сялянскіх, і салдацкіх выступленняў.

Самым буйным з іх было паўстанне салдат у кастрычніку 1916 г. у Гомелі. У гэтым выступленні прынялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Паўстанцы раззброілі каравульную каманду, вызвалілі каля 800 арыштаваных таварышаў і знішчылі складзеныя на іх абвінаваўчыя дакументы, разагналі горадскую паліцыю, аказалі ўзброенае супраціўленне рэгулярнаму войску, якое было тэрмінова накіравана для задушэння паўстання. У гэтым выступленні ўдзельнічалі і рабочыя Гомеля. Да суда было прыцягнута 16 чалавек, дзевяць з якіх расстралялі, а астатніх адправілі на катаргу. Выступленні вайскоўцаў сведчылі пра тое, што армія з апоры царызму паступова ператваралася ў яго праціўніка.