logo search
История Беларуси -2

37. Беларусь у перыяд савецка-польскай вайны. Рыжская мірная дамова 1921 г.

У лiстападзе 1918г. адрадзiлася Польская дзяржава. Яе Пiлсудскi аб'явiу аб аднауленнi Рэчы Паспалiтай у межах 1772г.А ужо у снежнi 1918г.польскi урад стау на шлях ажыццяулення сваiх памерау далучыць землi Украiны, Беларусi i Лiтвы да Польшчы.Улiчваючы небяспеку з боку Польшчы, 21 снежня на нарадзе у Гродна Рада БНР,якой у той час падпарадкоувалася Гродзеншчына,стварыла Савет Дзяржаунай абароны. Яго узначалiлi В.Ластоускi i генерал В.Кандратовiч. Але сiлы былi няроуныя. Таму было вырашана далучыцьь Гродзеншчыну да Лiтоускай рэспублiкi на правах аутаномii. Лiтоуская рэспублiка у той час была прызнана шэрагам дзяржау у тым лiку i краiнамi Антанты.

З мэтай адстойвання iнтарэсау беларускага народа i кiравання беларускiмi землямi пры Лiтоускiм урадзе было створа на Мiнiстэрства беларускiх спрау, якое узначалiу I.Варонка.Да пачатку 1919г. польскiя войскi захапiлi значную частку Гродзенскай губернii,а потым працягвалi наступленне у трох напрамках: 1)Вiльня-Лiда-Маладзечна, 2)Баранавiчы-Мiнск, 3)Кобрын-Пiнск. Да сярэдзiны сакавiка iм удалося захапiць Брэст, Ваукавыск, Слонiм, Скiдаль, Шчучын, Пiнск, Баранавiчы. Бальшавiцкая улада не змагла арганiзаваць значнага супрацiулення польскiм вайскам.Справа у тым, што вялiкiя сiлы Чырвонай Армii у гэты перыяд канцэнтравалiся на Усходнiм фронце, якi бальшавiцкi урад лiчыу галоуным. Нават у час наступлення палякау мабiлiзаваныя у Чырвоную Армiю накiроувалiся на Усход. Вясной 1919г. польскiя войскi захапiлi Лiду i Вiльню. Урад ЛiтБел пераехау у Мiнск.У мэтах канцэнтрацыi сiл i узмацнення абароны 1 чэрвеня 1919г. у Маскве было прынята рашэнне аб перадачы паунамоцтвау бальшавiцкiх урадау Украiны, ЛiтБел i Латвii ураду

РСФСР. Лiтоуска-беларуская армiя была перайменавана у 16 армiю. Але польскае наступленне працягвалася. Савецкiя войскi пакiнулi Мiнск, Слуцк, Жлобiн, Рагачоу i iнш. Пагроза навiсла над Гомелем. I толькi на лiнii р.Бярэзiны фронт стабiлiзавауся да вясны 1920г.

У сакавiку 1920г. польскiя войскi пачалi новае наступленне. Пры дапамозе Антанты яны захапiлi Мазыр, Калiнкавiчы, Рэчыцу.25 красавiка палякi сумесназ пятлюрауцамi разгарнулi наступленне на працягу усяго польска-савецкага фронту ад р.ПРыпяць да р.Днестр.

Дзякуючы перакiдванню войск з Усходняга фронту, Чырвоная Армiя 14 мая 1920г. здолела перайсцi у контрнаступленне. Але з-за недахопу сiл наступленне не дала вынiкау.Новае наступленне Чырвонай Армii распачалося у лiпенi 1920г.Яно было старанна падрыхтавана i дало плён. 7 лiпеня быу вызвалены Мiнск, а 1 жнiуня - Брэст. Пад нацiскам А.Чарвякова,З.Жылуновiча, Д.Чарнушэвiча ЦК КП(б)Б прызнау неабходным выступiць з дэкларацыяй аб прызнаннi самавызначэння беларускага народа. 31 лiпеня 1920г. у Мiнску была прынята Дэкларацыя незалежнасцi БССР у межах адной (Мiнскай) губернii. Гэта было не столькi аднауленне беларускай дзяржавы, колькi супакойванне народных мас. Супраць гэтага акта выступiлi беларускiя эсеры, якiя жадалi бачыць Беларусь сапрауды цэласнай

i незалежнай дзяржавай.

У 1921 на Рыжскіх мірных перагаворах П. пры дапамозе Антанты ўдалося далучыць да сваёй дзярж. зах. частку Б. Кіруючыя колы П. разглядалі Зах. Б. толькі як крыніцу таннай сыравіны, рабочай силы. Акрамя таго, у планах П. ёй прызначалася роля ваеннага плацдарма у выпадку в-ны з СССР.