40. Асаблівасці нэпа ў бсср.
Разбурэнні, беспрацоўе, неабдуманае ўсеагульнае адзяржаўленне сродкаў вытворчасці, харчразвёрстка выклікалі незадаволенасць народа, асабліва сялянства.Прычынай цяжкага эканамічнага і палітычнага крызісу на рубяжы 1920–1921 гг. было разбалансаванне палітычных і эканамічных інтарэсаў.З’явілася новая эканамічная палітыка, распрацаваная У. Леніным і прынятая Х з’ездам РКП(б) у сакавіку 1921 г. Сродкамi яе рэалiзацыi вызначалiся: х а р ч п а д а т а к, к а а п ер а ц ы я, с в а б о д н а е п р а д п р ы й м а л ь н i ц т в а i с в а б о д н ы р ы н а к.
Сутнасць нэпа зводзілася да максімальнага пад’ёму вытворчых сіл і паляпшэння становішча рабочых і сялян дзеля захавання савецкай улады.Галоўнай мэтай нэпа стала замена харчразвёрсткі харчовым падаткам.Дазвалялася здаваць зямлю ў арэнду і выкарыстоўваць наёмную працу пры ўмове, што члены сям’і наймальніка таксама працуюць.У гады нэпа ажыццяўляліся тры віды гандлю: прыватны, кааператыўны і дзяржаўны. Дзяржбанк ў канцы 1922 г. выпусціў новыя грашовыя знакі – чырвонцы.Былі адменены ўсе абмежаванні на сумы ўкладаў, якія маглі захоўваць грамадзяне і арганізацыі ў ашчадных банках.Дзяржава стала падтрымліваць дробныя і сярэднія прыватныя і кааператыўныя прадпрыемствы.Дазвалялася арэнда прамысловых прадпрыемстваў іншаземнымі фірмамі ў форме канцэсій.Радыкальныя змены адбыліся ў кіраванні дзяржаўнай прамысловасцю.Узнаўлялася грашовая аплата працы.Заняпаўшая ў гады вайны і рэвалюцыйных пераўтварэнняў эканоміка Беларусі з пераходам да нэпа пачала адраджацца.Аднак поспехі першых гадоў нэпа прынеслі і вялікія эканамічныя праблемы. Яны былі выкліканы крызісам збыту, які ўзнік у выніку няправільнай цэнавай палітыкі дзяржавы, вялікай розніцы паміж коштам прамысловых і сельскагаспадарчых тавараў.Разыходжанне ў цэнах прывяло да таго, што селянін за прададзеную прадукцыю мог набыць прамтавараў у параўнанні з даваенным часам у 7 разоў менш.Крызіс збыту абвастрыў фінансавую праблему.У ходзе пераадолення крызісу прымаліся меры па зніжэнні сабекошту прамысловай прадукцыі, цэн на тавары, скарачэнні накладных расходаў, удасканальвалася дзейнасць кіруючага апарату і інш.У выніку павысілася рэнтабельнасць прадпрыемстваў, узніклі ўмовы для зніжэння цэн на прамысловыя тавары.Хуткаму аднаўленню прамысловай вытворчасці садзейнічала не толькі новая эканамічная палітыка, але і творчая ініцыятыва рабочых, укараненне прагрэсіўных метадаў працы.Правядзенне ў жыццё новай эканамічнай палітыкі дазволіла ў кароткі тэрмін аднавіць прамысловасць, стабілізаваць эканоміку.Доля прыватніка ў валавой прамысловай прадукцыі зменшылася.У тых умовах выцясненне прыватніка было адной з памылак у справе кіраўніцтва эканомікай краіны. У 1927г. аб'ём валавай прадукцыi iндустрыi БССР перавысiу даваенны узровень. На долю дзяржаунай прамысловасцi прыходзiлася амаль 3/4 усёй прамысловай прадукцыi. Палепшылiся у параунаннi з даваеннымi, умовы працы i быту, павысiуся жыццёвы узровень. Паднялася вытворчая i грамадска-палiтычная актыунасць рабочых.
- Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце цывілізацыйнага развіцця агульнарускай і еўрапейскай гісторыі.
- Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі.
- Перыядызацыя сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі.
- 4. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
- 5. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі
- 6. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Старажытнаруская народнасць.
- 7. Фарміраванне беларускага этнасу ў XIV – XVIII стст.: эканамічныя, палітычныя і рэлігійныя фактары.
- 8. Беларускі этнас ва ўмовах складвання і развіцця рынкавых адносін у XIX – пачатку хх ст. Фарміраванне беларускай нацыі.
- 9. Паходжанне назвы "Белая Русь" (Беларусь). Саманазвы беларускага этнасу: рускія, русіны, "тутэйшыя", беларусы.
- 10. Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства.
- 11. Беларускае нацыянальнае адраджэнне ў пачатку XX ст.
- 12. Асноўныя тэндэнцыі развіцця Еўропы ў Сярэднявеччы.
- 21. Эпоха Адраджэння, Рэфармацыя, Асветніцтва на беларускіх землях.
- 22. Крызіс Рэчы Паспалітай і яе падзелы. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.
- 23. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі (апошняя чвэрць XVIII – пачатак XIX ст.).
- 24. Беларускія землі ў перыяд Айчыннай вайны 1812 г.
- 25. Польскае паўстанне 1830-1831 гг. І яго наступствы.
- 26. Паўстанне 1863-1864 гг., яго ўплыў на палітыку ўладаў у Беларусі.
- 27. Адмена прыгоннага права. Рэформы 60-70-х гг. XIX ст. І асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі.
- 28. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ва ўмовах прамысловага перавароту (1861 г. – пачатак хх ст.).
- 29. Сталыпінская аграрная рэформа.
- 30. Узнікненне агульнарасійскіх і беларускіх партый (канец XIX – пачатак XX ст.).
- 31. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. І пачатак расійскага парламентарызму.
- 32. Першая сусветная вайна і яе наступствы для Беларусі.
- 33. Беларусь у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
- 34. Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.
- 35. Праблемы фарміравання беларускай дзяржаўнасці ў 1917 – 1918 гг. Абвяшчэнне бнр.
- 36. Утварэнне бсср.
- 37. Беларусь у перыяд савецка-польскай вайны. Рыжская мірная дамова 1921 г.
- 38. Утварэнне ссср. Узбуйненне тэрыторыі бсср у 20-я гг. Хх ст.
- 39. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср. Дэфармацыі ў грамадска-палітычным жыцці бсср.
- 40. Асаблівасці нэпа ў бсср.
- 41. Індустрыялізацыя і калектывізацыя ў бсср.
- 42. Станаўленне беларускай савецкай культуры. Палітыка беларусізацыі.
- 43. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры і навукі ў 30-я гг. XX ст.
- 44. Грамадска-палітычнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы (1921 – 1939 гг.).
- 58. Адукацыя, навука и культура бсср у1946-1991г.: дасягненни и праблемы.