logo search
История Беларуси -2

10. Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства.

Беларусазнаўства. Першая пал 19ст.-час узнікнення навуковага беларусазнаўства. Вывучэнне Б. ажыццяўлялі Расійская акадэмія навук, Віленскі універсітэт и др.

Праца рускага вучонага Калайдовіча "Пра беларускую гаворку" (1822) уяўляла сабой 1 спробу навуковага даследавання мовы беларусаў.

Вялікі інтарэс да Б. праявілі польскія вучоныя. Лінгвіст Ліндэ і гісторык Чацкі 1 загаварылі пра самабытнасць бел. мовы і неабходнасць яе вывуч.

У першай пал 19ст. убачылі свет шматлікія дакументы і мат-лы па гіст. Б.: "Беларускі архіў" Грыгаровіча, "Летапісец Літвы і руская хроніка" Даніловіча, выйшлі ў рускім друку Статуты ВКЛ.

Значны ўклад у развіццё беларусазнаўства ўнеслі ўраджэнцы Б.: гісторыкі Грыгаровіч, Ігнат Даніловіч, аўтар дзевяцітомнай "Гіст. літоўскага народа", Міхаіл Без-Карніловіч выдаў у Пецярбургу "Гістарычныя звесткі аб знамянальных мясцінах у Б.". Пісьменнік-этнограф Шпілеўскі аўтар навук.-пазнав. твораў "Падарожжа па Палессі і бел. краі".

Літаратура. Беларуская літаратура першай паловы XIX ст. адлюстравала перапляценне ідэй Асветніцтва і рамантызму, хаця вызначальнымі былі рамантычныя прынцыпы. Менавіта рамантычны светапогляд з яго ўвагай да нацыянальнай культу-ры спрыяў развіццю фалькларыстыкі, выкарыстанню ў мастац-кай творчасці народных песень, казак, паданняў, што і прывяло да ўзнікнення першых твораў на беларускай мове.

Варта адзначыць, што частка ўраджэнцаў Беларусі працава-ла на карысць польскай культуры. Найбольш вядомай постаццю сярод іх з'яўляецца Адам Міцкевіч. Свае творы ён пісаў на польскай мове, выкарыстоўваючы сюжэты беларускай гісторыі і фальклору. Ян Баршчэўскі амаль усё сваё жыццё прысвяціў збіранню народнай творчасці. Ён стварыў некалькі вершаў на беларускай мове і паэму «Рабункі мужыкоў». У сваім галоўным творы «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастыч-ных апавяданнях», напісаным на польскай мове, аўтар літара-турна перапрацаваў фальклорны матэрыял. Паэт і драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч ажыццявіў пераход ад польскай літаратурнай традыцыі да ўласна беларус-кай.